Сяргей Масляк і Чжан Вэньчуань. Скрыншот відэа "Мінск-Навіны"
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесны беларуска-кітайскі цэнтр па супрацоўніцтве ў галіне геалагічных навук адкрыўся ў Навукова-вытворчым цэнтры па геалогіі, паведамляе БЕЛТА.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргей Масляк, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань, прадстаўнікі Сіяньскага геалагічнага цэнтра Кітайскай геалагічнай службы і НПЦ па геалогіі.
Як адзначыў у час адкрыцця Сяргей Масляк, паміж прыродаахоўнымі ведамствамі Кітая і Беларусі існуе вельмі высокі ўзровень узаемадзеяння. Міністр падкрэсліў: "У рамках гэтага ўзаемадзеяння аператыўна і хутка прымаюцца рашэнні, пацвярджэннем чаму стала адкрыццё новага цэнтра. Я, несумненна, бачу перспектыву ў яго рабоце. Лічу, ён стане пляцоўкай, якая дазволіць абменьвацца навукова-тэхнічным патэнцыялам. Бачу ў гэтым узаемадзеянні магчымасць атрымаць новыя веды і вопыт, мы пераходзім ужо да практыкі і магчымасці абмену вопытам шляхам накіравання ў КНР нашых спецыялістаў, а таксама запрашаем да нас кітайскіх прадстаўнікоў".
Кіраўнік ведамства таксама адзначыў, што ёсць верагоднасць прыходу ў Беларусь кітайскай кампаніі, якая зацікаўлена ў здабычы карысных выкапняў.
Пра важнасць беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы геалогіі сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі. "Мы разам з нашымі беларускімі сябрамі адкрылі новы цэнтр, - звярнуў увагу ён. - Цэнтр будзе служыць беларуска-кітайскай кааперацыі ў галіне навуковага супрацоўніцтва".
Дыпламат выказаў упэўненасць, што ў далейшым цэнтр будзе адыгрываць важную ролю не толькі на двухбаковай пляцоўцы паміж Кітаем і Беларуссю, але таксама ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Чжан Вэньчуань падкрэсліў: "Мы верым, што цэнтр стане яшчэ адным яркім вынікам нашага супрацоўніцтва. Сёння кіраўнікі беларускага і кітайскага навукова-даследчых цэнтраў у галіне геалогіі ў Мінску падпісалі план дзеянняў на 2024-2025 гады, у якім вызначана шмат сумесных праектаў. Упэўнены, што па меры іх рэалізацыі супрацоўніцтва дасягне яшчэ большых вынікаў".
Як заявілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, стартам супрацоўніцтва геалагічных службаў дзвюх краін стала падпісанне ў час Еўразійскага форуму па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне навук аб Зямлі і інвестыцыях у "зялёную" горную прамысловасць у верасні 2023 года мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў галіне геалогіі паміж рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі" і Кітайскай геалагічнай службай Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР.
Акрамя таго, з сакавіка 2024 года, пасля праведзенай анлайн-сустрэчы спецыялістамі Кітайскай геалагічнай службы і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі актыўна прапрацоўваўся праект пагаднення аб стварэнні сумеснага беларуска-кітайскага цэнтра па супрацоўніцтве ў галіне геалагічных навук.
Уступленне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва пасадзейнічала магчымасці рэалізаваць напрамкі, адлюстраваныя ў дакуменце. Стварэнне сумеснага беларуска-кітайскага цэнтра - гэта важны крок і магчымасць паглыбіць узаемадзеянне ў частцы геалагічных даследаванняў, якія ўяўляюць інтарэс для абодвух бакоў, абмен вопытам у інавацыях навуковай і тэхналагічнай сферы, правядзенне стажыровак і лекцый на адзінай пляцоўцы.
У ліку запрошаных удзельнікаў на цырымонію адкрыцця цэнтра была каманда "Юныя геолагі Рэспублікі Беларусь", якая паказала цудоўныя вынікі на Х Рэспубліканскай адкрытай палявой алімпіядзе юных геолагаў у Татарстане і на VII Казахстанскай адкрытай палявой алімпіядзе юных геолагаў, а таксама заняла прызавыя месцы. Міністр павіншаваў удзельнікаў каманды і іх кіраўнікоў.
У прыродаахоўным ведамстве Беларусі выказалі ўпэўненасць, што супрацоўніцтва з Навукова-даследчым цэнтрам Кітай-ШАС (Сіянь) адкрые новыя гарызонты ў галіне геалагічных даследаванняў.-0-