Фота з архіва
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Камітэта дзяржкантролю (КДК) Беларусі прыме ўдзел у ХII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.
Прадстаўнікі КДК прымуць удзел у сумеснай сесіі Падліковай палаты Расіі і КДК Беларусі на тэму "Сацыяльная падтрымка насельніцтва: роля інстытутаў знешняга дзяржаўнага аўдыту". Мерапрыемства адбудзецца 26 чэрвеня ў рамках Форуму рэгіёнаў.
На сесіі выступяць намеснік старшыні КДК Андрэй Лабовіч, кіраўнікі камітэтаў дзяржкантролю Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. На палях форуму таксама запланавана падпісанне шэрага пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж абласнымі камітэтамі дзяржкантролю Беларусі і кантрольна-падліковымі органамі суб'ектаў Расіі.
ХII Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі праходзіць 25-27 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе. Арганізатары форуму - Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.-0-