Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2019, 15:36

Сума дабрачыннай дапамогі ў акцыі "Нашы дзеці" перасягнула мінулагоднюю амаль на Br300 тыс.

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума дабрачыннай дапамогі ў акцыі "Нашы дзеці", паводле аператыўных даных, перасягнула мінулагоднюю амаль на Br300 тыс. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уся дапамога, якая была аказана дзіцячым інтэрнатным установам, установам аховы здароўя, сацыяльнай абароны ў час акцыі "Нашы дзеці" сёння складае больш за Br1,5 млн, што амаль на Br300 тыс. больш, чым у мінулым годзе. Гэта аператыўная інфармацыя, вынікі акцыі яшчэ знаходзяцца ў працэсе падліку", - сказала Алена Сімакова.

Яна адзначыла, што прадстаўнікі 91 арганізацыі наведалі 122 сацыяльна значныя аб'екты: школы-інтэрнаты, дзіцячыя дамы, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя бальніцы, дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы. Усяго на рэспубліканскім узроўні ў дабрачынным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 15 тыс. дзяцей. "Значна актыўней і з вялікім размахам святочныя мерапрыемствы акцыі прайшлі ў рэгіёнах. У дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" прынялі ўдзел больш за 550 тыс. дзяцей з рэгіёнаў", - праінфармаваў галоўны спецыяліст.

Сярод самых буйных рэгіянальных падзей адкрыццё ў вёсцы Копішча Мінскага раёна дзіцячага сада на 150 месцаў, адкрыццё ў Магілёўскай вобласці чарговага дзіцячага дома сямейнага тыпу, правядзенне ў лядовым палацы Гродна дабрачыннага матчу з удзелам хакеістаў клуба "Нёман", на якім была сабрана і адпраўлена ў замяшчальныя сем'і дабрачынная дапамога. "Сетка дзіцячых інтэрнатных устаноў у краіне за апошнія 10 гадоў скарацілася напалову, а колькасць дзяцей у іх - на 70 працэнтаў. Адпаведна амаль у два разы павялічылася колькасць дзяцей у дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Гэта крыху пераарыентуе мерапрыемствы акцыі на аказанне дапамогі менавіта такім сем'ям", - канстатавала Алена Сімакова.

"Нас таксама радуюць тыя абставіны, што ў час дабрачыннай акцыі былі адзначаны не толькі тыя, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, але і дзеці, якімі мы ганарымся - гэта нашы лепшыя вучні, студэнты. Для іх быў праведзены баль у Палацы Незалежнасці, дзе яны паказалі свае поспехі", - дадала галоўны спецыяліст.

Рэспубліканская навагодняя акцыя праходзіла з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, канцэрнаў, банкаў, грамадскіх аб'яднанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі