ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2020, 12:47

Сухое надвор'е дасць магчымасць падтрымліваць добрыя тэмпы ўборачных работ - Белгідрамет

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сухое надвор'е ў бліжэйшы час дасць магчымасць падтрымліваць добрыя тэмпы ўборачных работ, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У бліжэйшы час у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Такое надвор'е дасць магчымасць падтрымліваць добрыя тэмпы ўборачных работ. Разам з тым з-за чаканага недабору ападкаў і павышаных дзённых тэмператур будзе адбывацца далейшае зніжэнне колькасці глебавай вільгаці. Плошчы з недастатковым увільгатненнем глебы будуць павялічвацца", - сказалі ў Белгідрамеце.

Паводле слоў аграметэаролагаў, на значнай частцы тэрыторыі краіны пад азімымі збожжавымі культурамі і рапсам, а таксама на палях, прызначаных пад азімую сяўбу, запасы прадукцыйнай вільгаці дастатковыя. На ўсходзе Віцебскай вобласці захоўваюцца павышаныя вільгацезапасы. Пры гэтым з-за дэфіцыту ападкаў у многіх раёнах паўднёвай часткі краіны гэты паказчык у ворным пласце глебы знізіўся да здавальняючых, паводле звестках метэастанцый ў Васілевічах і Мазыры, - да нізкіх значэнняў. Тут недахоп вільгаці пагаршае аграметэаралагічныя ўмовы для прарастання зерня азімых культур, з'яўлення ўсходаў і далейшага развіцця раслін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі