Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 жніўня 2025, 09:08

Сухое і гарачае надвор'е чакаецца сёння ў Беларусі 

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сухое і гарачае надвор'е чакаецца сёння ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/м, днём месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра днём складзе 27-33 градусы вышэй за нуль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі