10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Жыхар Столінскага раёна просіць дапамогі ва ўстаноўцы помніка ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Альпень. Гэты зварот ужо разгледжаны ў Брэсцкім аблвыканкаме. Справа ў тым, што імёны ўраджэнцаў в.Альпень, загінулых і прапаўшых без вестак на фронце, удзельнікаў партызанскага руху і мірных жыхароў, знішчаных карнікамі, увекавечаны на помніку загінулым землякам, размешчаным у аграгарадку Велямічы Столінскага раёна. Прынята рашэнне аб нямэтазгоднасці ўстаноўкі помніка ў в.Альпень. У 2021-2022 гадах на магілах ветэранаў устаноўлены памятныя таблічкі "Мы помнім".
"У цэлым падзяляю вашы падыходы і ваша імкненне ўвекавечыць памяць загінулых у гады ВАВ. Мы гэта пытанне адпрацуем. Думаю, разам з вашымі землякамі знойдзем варыянт вырашэння пытання", - сказаў Ігар Сергяенка.
"Мы вас уважліва выслухалі. Усё самае канструктыўнае і карыснае ўлічым", - адзначыў Ігар Сергяенка.
Мінчанка звярнулася па пытанні рэалізацыі права на атрыманне зямельнага ўчастка. Жанчына пражывае ў сталіцы з двума сынамі ў аднапакаёвай кватэры, стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска. У Лагойскім раёне яна знайшла незаняты зямельны ўчастак. У пастаноўцы на ўлік у Бяларуцкім сельсавеце Лагойскага раёна адмоўлена. Жанчына просіць аказаць садзейнічанне ў вырашэнні гэтай сітуацыі.

Сяргей Уладзіміравіч выказаў занепакоенасць аб тым, што індывідуальныя прадпрымальнікі ўвозяць тавары без выплаты ПДВ. Прапануе ўзмацніць падатковае заканадаўства, а атрыманыя падаткі накіраваць на бясплатны праезд у грамадскім транспарце для сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва і патанненне кошту лякарстваў. Грамадзянін звяртаўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта, Міністэрства па падатках і зборах, МАРГ, ДМК, Дэпартамент фінансавых расследаванняў, Міністэрства па падатках і зборах. Праінфармаваны аб тым, што на пастаяннай аснове ажыццяўляецца кантроль за функцыянаваннем рынкаў і выкананнем на іх тэрыторыі патрабаванняў заканадаўства. Пры выяўленні парушэнняў плацельшчыкам прад'яўляюць падаткі і прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці.
"Мы вас уважліва выслухалі. Усё самае канструктыўнае і карыснае ўлічым", - адзначыў Ігар Сергяенка.
Мінчанка звярнулася па пытанні рэалізацыі права на атрыманне зямельнага ўчастка. Жанчына пражывае ў сталіцы з двума сынамі ў аднапакаёвай кватэры, стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска. У Лагойскім раёне яна знайшла незаняты зямельны ўчастак. У пастаноўцы на ўлік у Бяларуцкім сельсавеце Лагойскага раёна адмоўлена. Жанчына просіць аказаць садзейнічанне ў вырашэнні гэтай сітуацыі.
У час прыёму грамадзяне не толькі агучылі асабістыя скаргі, але і прапановы для карэкціроўкі заканадаўства. Грамадзяне звярталіся таксама па судова-прававых пытаннях.-0-
Фота Паўла Арлоўскага