Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сучасным выклікам можна проціпаставіць еднасць грамадства - Кунцэвіч

Грамадства 19.08.2019 | 16:19
Андрэй Кунцэвіч
Андрэй Кунцэвіч

19 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сучасным выклікам і пагрозам можна проціпаставіць кансалідацыю і еднасць грамадства на аснове ўзважанай, разумнай і справядлівай дзяржаўнай палітыкі. Такі пункт гледжання выказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Андрэй Кунцэвіч, назначаны сёння намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

"Галоўнае, на што звярнуў увагу ў ходзе назначэння Прэзідэнт, - гэта работа з людзьмі, вырашэнне іх злабадзённых праблем, што з'яўляецца па сутнасці першараднай задачай кіраўнікоў любога ўзроўню. Трэба не хавацца ад вострых пытанняў, якія хвалююць нашых людзей, а сумесна шукаць шляхі іх вырашэння, выкарыстоўваючы любыя актуальныя каналы для зваротнай сувязі. Гэта, бадай што, ёсць галоўная задача ідэалагічнай вертыкалі ўлады на сёння", - сказаў Андрэй Кунцэвіч.

"З майго пункту гледжання, ідэалагічная работа была актуальнай заўсёды. Час паказаў, што сёння гэта вельмі важна, гэта запатрабавана не толькі ўладай, але і людзьмі", - дадаў ён.

Андрэй Кунцэвіч будзе курыраваць пытанні ідэалогіі, грамадскія аб'яднанні і сродкі масавай інфармацыі.

Андрэй Кунцэвіч нарадзіўся ў Магілёве. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "журналістыка"), у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі (спецыяльнасць "дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія"). Працаваў загадчыкам аддзела пісем рэдакцыі раённай газеты "Зара над Друццю" (г.п. Бялынічы), пасля - рэдактарам гэтага выдання. З 2009 па 2011 год займаў пасаду намесніка старшыні Шклоўскага райвыканкама, з 2011 па 2013 год - начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама. З'яўляўся першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама - начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы. З 2013 па 2016 год працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, з 2016 па 2017 год - начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Са студзеня 2017 года быў на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў