Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2020, 12:34

Сучаснае грамадства вымярае праўдзівасць навін колькасцю лайкаў і рэпостаў - эксперты

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сучаснае грамадства вымярае праўдзівасць навін колькасцю лайкаў і рэпостаў у сацыяльных сетках. Такімі назіраннямі ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Deepfakes: новы выклік інфармацыйнай бяспецы" ў прэс-цэнтры БЕЛТА падзяліўся старшы навуковы супрацоўнік сектара інфармацыйнага права і міжнароднай інфармацыйнай бяспекі Інстытута дзяржавы і права Расійскай акадэміі навук, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Віктар Навумаў.

Чалавек, які не валодае спецыяльнымі тэхналогіямі, не мае шанцаў распазнаць deepfakes. Вызначыць звычайны фэйк таксама няпроста - на сучаснага чалавека навальваецца паток інфармацыі. У такіх умовах аналітычныя магчымасці часта не спрацоўваюць, і тады паказчыкам праўдзівасці навіны становіцца яе распаўсюджанасць. "Мы жывём лайкамі. Колькі іх табе паставяць - на столькі табе больш умоўнага даверу. Гэта сумнае развіццё культуры спажывання, калі ўпакоўка стварае эфект якасці. У інфармацыйнай прасторы такой своеасаблівай упакоўкай з'яўляюцца рэпосты, лайкі, каментарыі. Эфект масавага распаўсюджання скажае адэкватнасць успрымання", - растлумачыў Віктар Навумаў.

З гэтым меркаваннем салідарны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Алег Макараў. "Сёння, як ні дзіўна, верыфікацыя навіны, падзеі ажыццяўляецца праз яе распаўсюджанасць", - канстатаваў ён. Чым шырэй разносіцца навіна, тым больш яна ўспрымаецца як праўда.

Deepfakes - гэта тэхналогіі штучнага сінтэзу чалавечай выявы, заснаваныя на выкарыстанні нейрасетак і штучнага інтэлекту, якія дазваляюць ствараць высокарэалістычныя фота- і відэавыявы людзей альбо мадыфікаваць фота- і відэаматэрыялы. Яскравым прыкладам служыць ролік, дзе экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама зневажае цяперашняга амерыканскага лідара Дональда Трампа. Відэа з'явілася ў красавіку 2018 года на рэсурсе BuzzFeed. У канцы стваральнікі расказваюць, што гэта падробка, паказваючы магчымасці тэхналогій стварэння фэйкавых навін. У ЗША да праблемы deepfakes паставіліся вельмі сур'ёзна. Летам 2019 года ў камітэце па разведцы Кангрэса ЗША прайшлі спецыяльныя слуханні. У амерыканскі парламент унесены законапраект па барацьбе з высокатэхналагічнай дэзынфармацыяй. Нядаўна Facebook прыняў рашэнне, што будзе выдаляць відэа, у якім эксперты знойдуць тэхналогіі deepfakes.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі