Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2020, 17:17

Суботнік пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суботнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні гарадскіх тэрыторый у раёнах Мінска пройдзе 24 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

У Заводскім раёне па вул. Мічурына, 7 высадзяць алею ў гонар 30-годдзя ўтварэння падатковай службы Рэспублікі Беларусь. Любы жадаючы таксама можа прыняць удзел у добраўпарадкаванні зялёнай зоны і высадзіць туі па вул. Каліноўскага, 66, і вул. Кедышкі ў Першамайскім раёне, дзе ў перспектыве плануецца стварыць бульвар.

Рыхтаваць глебу пад пасадку кустоў, высаджваць дрэвы і кусты будуць у Савецкім раёне ўздоўж знешняга кальца МКАД. Аналагічнай працай жадаючыя змогуць заняцца ў раёне кальцавой дарогі ў Фрунзенскім раёне па вул. Шаранговіча.

У Маскоўскім раёне плануюць навесці парадак на прыбярэжнай тэрыторыі ракі Мышка на ўчастку ад зав. С.Кавалеўскай уздоўж вул. Сямашкі за дамамі нумароў 3-11, а ў Ленінскім раёне будуць ачышчаць тэрыторыю ад абрэзаных парасткаў уздоўж ракі Лошыца ў зав. Маякоўскага.

Па некалькіх адрасах у Цэнтральным і Кастрычніцкім раёнах прыбяруць тэрыторыю ад апалай лістоты, смецця, сухіх галінак і дзікіх парасткаў. Такой рабоце на суботніку ўдзеляць асаблівую ўвагу ва ўсіх частках горада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі