18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка БЕЛТА "Паралельныя светы" прадстаўлена ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Экспазіцыю, а таксама выдадзеную па яе матывах кнігу "Суперпозиция. Параллельные миры" і відэаролік "Як гэта было. Спецвыпуск" прэзентавала студэнтам генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тут вы бачыце дзяржаву і апазіцыю прыкладна 30 гадоў таму і сёння. Чаму мы гаворым аб паралельнасці светаў? Давайце возьмем адзін з плакатаў, які датычыцца сельскай гаспадаркі. Наогул, тэму сельскай гаспадаркі апазіцыя ніколі не закранала. Тэма складаная - там працаваць трэба. Вось 2020-я гады - плакат апазіцыі "Не хочам убіраць бульбу, лепш убяром усіх вас", - прывяла прыклад Ірына Акуловіч. - Чаму мы гаворым аб лозунгах? Таму што заяўляць і нічога не рабіць - прасцей за ўсё. І так можна разабраць кожны з плакатаў. Тэма захавання культурнай спадчыны - тая ж гісторыя. Адна справа хадзіць з плакатамі, іншая - ствараць студэнцкія атрады, якія ў свой час дапамагалі на работах і ў Нясвіжскім, і ў Мірскім замках".
Яшчэ адна тэма, на якой спекулявала апазіцыя, - гэта катастрофа на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы. "Наша дзяржава з гэтай праблемай засталася фактычна сам-насам. Ніхто ёй асабліва не дапамагаў. Трэба было перасяляць людзей. І больш за 30 бюджэтаў нашай краіны было патрачана, каб пераадолець наступствы катастрофы хаця б на працягу 30 гадоў. Гэта былі канкрэтныя дзеянні. А апазіцыя праводзіла "чарнобыльскі шлях". Якім чынам гэта можа хоць нешта палепшыць для тых, хто жыве ў чарнобыльскіх рэгіёнах?" - задала рытарычнае пытанне гендырэктар БЕЛТА.
Максім Аксёненка, які вучыцца ў магістратуры БДУІР, адзначыў, што выстаўка "Паралельныя светы" - рэч унікальная. "Вельмі добра, што яна, можна сказаць, нацэлена на моладзь. Людзі, якія не заспелі дзевяностыя і праблемы, з якімі сутыкнулася краіна тады, могуць убачыць гэта ў такой незвычайнай форме. Убачыць, якую стваральную сілу прапануе наша дзяржава і як апазіцыя спекулюе на розных вострых пытаннях, тым самым проста сябе дыскрэдытуючы", - упэўнены Максім.
Выстаўка БЕЛТА "Паралельныя светы" на канкрэтных фактах дэманструе два светы: свет дзяржавы - стварэння і развіцця, свет апазіцыі - разбурэння і дэградацыі. Гаворачы аб "паралельных светах", аўтары праекта маюць на ўвазе дзеянні дзяржавы і бяздзейнасць апазіцыі альбо яе дзеянні, накіраваныя на разбурэнне.
Аўтар тэкстаў кнігі "Суперпозиция. Параллельные миры" - кіраўнік аналітычнага цэнтра ЕсооМ Сяргей Мусіенка.-0-
"Тут вы бачыце дзяржаву і апазіцыю прыкладна 30 гадоў таму і сёння. Чаму мы гаворым аб паралельнасці светаў? Давайце возьмем адзін з плакатаў, які датычыцца сельскай гаспадаркі. Наогул, тэму сельскай гаспадаркі апазіцыя ніколі не закранала. Тэма складаная - там працаваць трэба. Вось 2020-я гады - плакат апазіцыі "Не хочам убіраць бульбу, лепш убяром усіх вас", - прывяла прыклад Ірына Акуловіч. - Чаму мы гаворым аб лозунгах? Таму што заяўляць і нічога не рабіць - прасцей за ўсё. І так можна разабраць кожны з плакатаў. Тэма захавання культурнай спадчыны - тая ж гісторыя. Адна справа хадзіць з плакатамі, іншая - ствараць студэнцкія атрады, якія ў свой час дапамагалі на работах і ў Нясвіжскім, і ў Мірскім замках".
Яшчэ адна тэма, на якой спекулявала апазіцыя, - гэта катастрофа на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы. "Наша дзяржава з гэтай праблемай засталася фактычна сам-насам. Ніхто ёй асабліва не дапамагаў. Трэба было перасяляць людзей. І больш за 30 бюджэтаў нашай краіны было патрачана, каб пераадолець наступствы катастрофы хаця б на працягу 30 гадоў. Гэта былі канкрэтныя дзеянні. А апазіцыя праводзіла "чарнобыльскі шлях". Якім чынам гэта можа хоць нешта палепшыць для тых, хто жыве ў чарнобыльскіх рэгіёнах?" - задала рытарычнае пытанне гендырэктар БЕЛТА.
Пасля прэзентацыі студэнт трэцяга курса Іван Сідарук падзяліўся сваімі ўражаннямі ад выстаўкі. "Было цікава правесці паралелі. Не верыцца, што такое было ў нашай краіне яшчэ 30 гадоў таму. Гэта выстава робіць вялікае ўражанне. Вельмі цікавая задумка, як мне здаецца", - дадаў Іван.