5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Студзень 2025 года ў Беларусі быў самы цёплы за ўсю гісторыю метэаназіранняў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Студзень лічыцца самым халодным месяцам. Але ў бягучым годзе сярэдняя месячная тэмпература была блізкай да сакавіцкай і склала плюс 1,2 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 5,3 градуса. Такі цёплы студзень за ўсю гісторыю метэаназіранняў адзначаецца ўпершыню. Да гэтага тэмпературны рэкорд належаў студзеню 2020 года з сярэдняй па краіне тэмпературай паветра плюс 1,1 градуса", - паведамілі ў Белгідрамеце.
Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі і знаходзілася ў межах ад 4,5 да 6,1 градуса. У абласным разрэзе найбольшыя станоўчыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях (у сярэднім па кожнай вобласці 5,8 градуса), найменшыя - у Брэсцкай вобласці (4,7 градуса).
"Усе тры дэкады месяца былі цёплымі. Самай цёплай была трэцяя дэкада з сярэдняй тэмпературай на 8 градусаў вышэй за норму. Тэмпературы першай і другой дэкады перавышалі норму на 4,4 і 3,4 градуса адпаведна", - адзначылі кліматолагі.
Тэмпература паветра ўдзень вагалася ад слабаадмоўных да слабастаноўчых значэнняў, а ў самыя цёплыя суткі, пераважна ў канцы месяца, перавышала 10-градусную адзнаку. Максімальная тэмпература паветра за месяц адзначана на станцыі Пінск 27 студзеня і склала плюс 12,8 градуса. Абноўлены абсалютны максімум тэмпературы паветра на станцыі Жлобін (10,1 градуса цяпла).
У начны час большую частку месяца пераважалі адмоўныя тэмпературы паветра 2-7 градусаў марозу. Мінімальнае значэнне тэмпературы (10,6 градуса ніжэй за нуль) адзначана на станцыі Жыткавічы 6 студзеня. У асобныя ночы, у асноўным у канцы месяца, тэмпературы былі станоўчымі.
У Белгідрамеце ўдакладняюць, што за месяц у сярэднім па краіне выпала 31 мм ападкаў, што склала 75 працэнтаў кліматычнай нормы. Уся тэрыторыя краіны, за выключэннем паўночных раёнаў, мела няхватку ўвільгатнення. Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці (у сярэднім 44 мм, або 96 працэнтаў нормы). Менш за ўсё - на тэрыторыі Гомельскай вобласці (20 мм, або 52 працэнты нормы).
На працягу месяца ападкі выпадалі нераўнамерна. У першай дэкадзе адзначалася залішняе ўвільгатненне (выпала 142 працэнты нормы). Другая і трэцяя дэкады былі сухія (52 працэнты і 33 працэнты нормы адпаведна).
"Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. На працягу месяца снежнае покрыва на нядоўгі час усталёўвалася, а потым раставала. У апошні дзень месяца на ўсёй тэрыторыі краіны снежнае покрыва адсутнічала. На працягу месяца назіраліся туманы, галалёдныя з'явы. На станцыі Бабруйск 4-5 студзеня адзначалася мяцеліца. Па ўсёй тэрыторыі краіны адбывалася ўзмацненне скорасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная скорасць ветру адзначана на станцыі Навагрудак 2 студзеня (22 м/с)", - падвялі вынікі ў Белгідрамеце.-0-