Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2017, 16:35

Студэнтам-платнікам у Беларусі плануецца прадастаўляць магчымасць размеркавання

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У абноўлены Кодэкс аб адукацыі Беларусі плануецца ўнесці гарантыі працаўладкавання студэнтаў-платнікаў, паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч у інтэрв'ю "Настаўніцкай газеце", паведамляе БЕЛТА.

У ліку важных новаўвядзенняў Сяргей Каспяровіч назваў тое, што ў новай рэдакцыі кодэкса будуць прадугледжаны гарантыі працаўладкавання выпускнікоў, якія вучыліся ва ўстановах вышэйшай адукацыі не толькі на бюджэтнай, але і на платнай аснове. "Такія выпускнікі па сваім жаданні змогуць атрымаць размеркаванне на работу і будуць мець статус маладога спецыяліста", - адзначыў ён.

Акрамя таго, замест тыпавой вучэбна-праграмнай дакументацыі прадугледжваецца ўвядзенне прыкладных вучэбных планаў, дзякуючы якім ва ўніверсітэтаў з'явіцца больш свабоды ў плане зместу адукацыі. Напаўненне вучэбнага плана на аснове прыкладнага будзе ўзгадняцца з заказчыкамі кадраў. У гэтым у Мінадукацыі бачаць новыя магчымасці для больш эфектыўнай і якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў і больш поўнага задавальнення запытаў работадаўцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі