Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2020, 09:48

Стратэгія Беларусі па барацьбе з COVID-19 па паспяховасці параўнальная з падыходам Швецыі - Богдан

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгія Беларусі па барацьбе з COVID-19 па паспяховасці параўнальная з падыходам Швецыі, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан 27 верасня ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь пайшла тым жа шляхам, што і Швецыя. Магчыма, калі б не хваляванні вакол палітычных падзей, падаграваемыя Telegram-каналамі, то вопыт Беларусі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19 быў бы пастаўлены ў адзін рад з вопытам Швецыі як адзін з самых паспяховых і эфектыўных", - сказала Алена Богдан.

"Беларусь не закрыла граніцы, мы не спынілі вытворчасць, выканалі ўсе свае міжнародныя абавязацельствы, нам хапіла ложкавага фонду, лекавых сродкаў". "Мы прадоўжылі з фізічным дыстанцыраваннем, з мяккімі каранціннымі мерамі нармальную жыццядзейнасць нашай краіны", - адзначыла намеснік міністра.

Яна дадала, што сёння ў шэрагу краін, якія спрабуюць назад увесці строгія каранцінныя меры, узнікае незадаволенасць насельніцтва, "таму што ў іх перад вачамі ёсць вопыт дзвюх краін".

"Таму я лічыла і лічу, што вопыт Беларусі ўнікальны і правільны", - рэзюмавала Алена Богдан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі