Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2022, 16:35

Страт сярод асабовага складу няма. Генеральны сакратар АДКБ праінфармаваў кіраўнікоў дзяржаў аб завяршэнні вываду міратворцаў з Казахстана

19 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась сёння праінфармаваў членаў Савета калектыўнай бяспекі АДКБ аб завяршэнні вываду кантынгентаў Калектыўных міратворчых сіл арганізацыі з тэрыторыі Казахстана, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

У тэлеграме, накіраванай кіраўнікам дзяржаў, гаворыцца: "У выкананне рашэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ "Аб завяршэнні міратворчай аперацыі ў Рэспубліцы Казахстан" вывад воінскіх кантынгентаў дзяржаў - членаў АДКБ з тэрыторыі Рэспублікі Казахстан завершаны, падраздзяленні арганізавана, ва ўстаноўленыя тэрміны прыбылі ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Страт асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі няма"

Станіслаў Зась выказаў кожнаму члену СКБ словы ўдзячнасці за асабісты ўдзел у прыняцці лёсавызначальных для Рэспублікі Казахстан і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы калектыўных рашэнняў, удзячнасць за зладжаныя і дакладныя дзеянні, мужнасць і баявое майстэрства міратворчых кантынгентаў. "Яны дастойна і з гонарам выканалі свае задачы ў ходзе міратворчай аперацыі ў Рэспубліцы Казахстан", - адзначыў генеральны сакратар АДКБ.

"Асаблівая ўдзячнасць была выказана Ваенна-транспартнай авіяцыі Паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі і Камандаванню Паветрана-дэсантных войскаў. Казахстанскаму боку выказана ўдзячнасць за стварэнне неабходных умоў для разгортвання Калектыўных міратворчых сіл АДКБ", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі