Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Што трэба ведаць аб новым парадку выплаты і разліку дапамог, расказала журналістам намеснік кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Кацярына Ліхачова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З 1 ліпеня 2024 года ў Беларусі істотна змяніўся парадак назначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах. Так, адной з першых навацый намеснік кіраўніка назвала павялічаны перыяд для разліку сярэднядзённага заработку. Калі да змяненняў разліковы перыяд быў 6 месяцаў да месяца ўзнікнення права на дапамогу, то цяпер гэта 18 месяцаў да квартала ўзнікнення права на дапамогу.
Яшчэ адным новаўвядзеннем стала тое, што цяпер сярэдні заработак вызначаецца з усіх выплат на карысць работніка, на якія налічваюцца ўзносы на сацыяльнае страхаванне. Гэта значыць цяпер у разлік увойдзе і аднаразовая прэмія, і выплата трынаццатай заработнай платы, і шмат іншага. А таксама сярэдні заработак разлічваецца з улікам усіх месцаў работы ў разліковым перыядзе.
Змяніліся падыходы і да вызначэння памеру дапамогі. Так, да 1 ліпеня памер дапамогі ў першыя 12 дзён складаў 80 працэнтаў, у наступныя - 100 працэнтаў. Цяпер жа памер дапамог разлічваецца з улікам страхавога стажу. Калі работнік мае стаж больш як 10 гадоў, то і дапамогу з першага дня ён будзе атрымліваць 100 працэнтаў. Грамадзяне, у якіх сярэдні страхавы стаж меншы за 10 гадоў, будуць атрымліваць 80 працэнтаў на ўвесь перыяд захворвання.
"Тут я хачу звярнуць увагу на пэўную тонкасць. У дзеючай да 1 ліпеня пастанове была катэгорыя выплат, якія выплачвалі з першага дня ў памеры 100 працэнтаў. Гэта дапамога па цяжарнасці і родах, дапамога па доглядзе дзіцяці да 14 гадоў, дапамога ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі, заслужаным донарам і іншыя. Гэтыя нормы не змяніліся", - расказала Кацярына Ліхачова.
Змяніліся падыходы ў частцы вызначэння каляндарных дзён для разліку сярэднядзённага заработку. "Да 1 ліпеня мы бралі 6 месяцаў і глядзелі перыяд, калі чалавек працаваў. Калі чалавек працаваў у месяцы 28 дзён, то ўлічваліся гэтыя дні. На сённяшні дзень мы бяром такі абсалютны паказчык - 547 дзён (18 месяцаў). І з разліковага перыяду выключаем толькі тыя перыяды, у якіх выплачваліся дапамогі са сродкаў бюджэту фонду, перыяды прастояў і калі чалавек не атрымліваў заработак, знаходзячыся ў водпуску за свой кошт па ініцыятыве наймальніка", - адзначыла намеснік кіраўніка.
Яшчэ адной навацыяй стала тое, што мінімальны памер дапамогі павялічыўся. Калі раней ён складаў 50 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мінімуму, то цяпер роўны мінімальнай зарплаце. "Гэта для тых, у каго ў разліковым перыядзе або не было заработку (напрыклад, студэнты, якія толькі пачалі кар'еру), і тых, хто працаваў у разліковым перыядзе, але, напрыклад, толькі 2 месяцы. І ў гэты перыяд у іх узносы ў бюджэт Фонду выплачваліся не ніжэй, чым з памеру мінімальнай заработнай платы", - адзначыла намеснік кіраўніка.
У прыклад яна прывяла сітуацыю, калі чалавек паўгода працаваў да выпадку непрацаздольнасці і на працягу ўсяго перыяду яго зарплата складала Br100. Мінімальны памер дапамогі для яго ўстаноўлены не будзе, а разлічана яна будзе з зарплаты.
Важна і тое, што цяпер дапамога па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах, па доглядзе дзіцяці выплачваецца толькі па асноўным месцы работы, калі яго няма, то па сумяшчальніцтве. "Сёння чалавек звяртаецца ў паліклініку, атрымлівае адзін лісток непрацаздольнасці і пры неабходнасці даведкі аб непрацаздольнасці. Сваім сумяшчальнікам ён прыносіць даведкі па непрацаздольнасці, а асноўнаму работадаўцу (таму, у якога знаходзіцца працоўная кніжка) - лісток непрацаздольнасці. Разлік і выплаты дапамогі будуць рабіцца на падставе атрыманых звестак з усіх месцаў работы", - расказала Кацярына Ліхачова. А таксама дадала, што права на дапамогу чалавек мае толькі ў тым выпадку, калі быў непрацаздольны на ўсіх месцах работы.-0-