Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 чэрвеня 2020, 12:15

Сто кіслародных канцэнтратараў даставілі ў Беларусь з Кітая

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самалёт Мінабароны Іл-76 з медыцынскай гуманітарнай дапамогай з Кітая прыбыў у Беларусь, у складзе грузу сто кіслародных канцэнтратаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Груз суправаджала каманда ратавальнікаў на чале з намеснікам міністра МНС Анатолем Далгалеўцам. Самалёт вылецеў з Кітая і прызямліўся сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэта ўжо чацвёртая дастаўка гуманітарнага грузу для Беларусі, якая праводзіцца па рашэнні Прэзідэнта і ў адпаведнасці з пастановай урада.

На борце Іл-76 - сродкі медыцынскага прызначэння, агульная вага грузу - 22 т.

Груз размяркуюць па ўсіх рэгіёнах краіны. Прыярытэт будзе аддавацца тым рэгіёнам, якія цяпер найбольш напружана вядуць барацьбу з інфекцыяй. Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк расказаў, што ў складзе грузу сродкі аховы і 100 кіслародных канцэнтратараў. "Хачу падзякаваць ЮНІСЕФ і Wargaming, якія чарговы раз падставілі нам плячо", - сказаў намеснік міністра.

Прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі доктар Рашэд Мустафа Сарвар адзначыў, што канцэнтратары былі закуплены арганізацыяй сумесна з Wargaming. Ён падзякаваў ураду Беларусі за дастаўку грузу. "Сёння абсталяванне для барацьбы з пандэміяй вельмі нялёгка знайсці, таму што ўвесь свет закупляецца. Таму было вельмі шмат перагавораў, - дадаў ён. - Нам вельмі пашанцавала, што ў нас ёсць вялікі лагістычны хаб у Капенгагене. Мы трымалі сувязь з Капенгагенам, і яны арганізавалі пастаўку. У нас яшчэ будзе некалькі такіх паставак".

Курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС перагрузяць дастаўленыя медыкаменты ў аўтатранспарт МНС, пасля чаго іх даставяць на склады Міністэрства аховы здароўя.

Усяго за чатыры рэйсы ў Беларусь з Кітая было дастаўлена больш за 100 т гуманітарнай дапамогі. Папярэдні раз, 13 мая, беларускі Іл-76 прывёз рэспіратары, тэсты і экспрэс-тэсты, абсталяванне для вытворчасці айчынных рэспіратараў, пульсаксіметры, бескантактавыя тэрмометры, ахоўныя камбінезоны і 11 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі