Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2019, 12:21

Сто балаў на ЦТ па беларускай мове ў бягучым годзе набралі ўдвая больш абітурыентаў - РІКВ

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2019 годзе колькасць абітурыентаў, якія атрымалі на ЦТ па беларускай мове сто балаў, у параўнанні з мінулым годам падвоілася, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

У 2018 годзе на сто балаў тэсціраванне па беларускай мове напісаў 21 чалавек, а ў бягучым - 42. У 2017 годзе найлепшы вынік на гэтым экзамене быў у 35 абітурыентаў, расказаў Юрый Міксюк.

Паводле слоў дырэктара РІКВ, гэта сведчыць аб тым, што тэсціраванне стабільнае і збалансаванае - у ім дастаткова і лёгкіх задач, і складаных. "Тэст дазваляе змераць узровень ведаў як не вельмі добра падрыхтаваных, так і моцных абітурыентаў", - дадаў Юрый Міксюк.

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартавала 11 чэрвеня з ЦТ па беларускай мове. Усяго на ЦТ зарэгістраваліся 76 тыс. 888 чалавек. Яны будуць здаваць 258,3 тыс. тэстаў па вучэбных прадметах. Наступнае ЦТ - па фізіцы - пройдзе 25 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі