5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як у гэтым годзе будзе выконвацца план па ўраджаі збожжа, расказаў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паводле даных статыстычнай справаздачнасці, збожжавыя каласавыя і зернебабовыя нам давядзецца ўбраць з 2,1 млн га плошчаў. Асноўная стратэгія была накіравана на павелічэнне пасяўных плошчаў больш ураджайных культур. Так, восенню папярэдняга года былі значна павялічаны плошчы азімага ячменю - з 163 тыс. га да 263 тыс. га. Гэта культура прадэманстравала добрую ўраджайнасць і ўстойлівасць да засушлівых умоў", - адзначыў Мікалай Лешык.
Ён падкрэсліў, што больш пільная ўвага азімаму ячменю з боку кіраўніка дзяржавы і Мінсельгасхарча ўдзяляецца ў апошнія тры гады. За гэты час плошчы такой культуры ўзраслі з 70 тыс. га да 263 тыс. га. Так, штогод прыбаўляецца каля 90-100 тыс. га плошчаў. На думку начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства, пакуль што бягучага аб'ёму плошчаў дастаткова, паколькі гэта культура вельмі патрабавальная да ўмоў росту, выканання тэхналогій вырошчвання і правядзення работ па доглядзе.
"Павелічэнне плошчаў азімага ячменю прыводзіць да частковага скарачэння плошчаў яравых збожжавых культур, а таксама іншых азімых збожжавых культур. Напрыклад, пшаніцы, трыцікале. У той жа час пшаніца - гэта харчовая культура і значна зніжаць аб'ёмы яе вытворчасці мы не маем права. Так, рост плошчаў азімага ячменю магчымы, але пры разумным падыходзе і забеспячэнні патрэбнасцей нашай жывёлагадоўлі ў іншых відах збожжа", - заявіў Мікалай Лешык.
Паводле яго слоў, у гэтым годзе таксама адбылося нязначнае павелічэнне - недзе на 13 тыс. га - плошчаў кукурузы на зерне. Убіраць іх будуць пазней.
"Мы пачалі ўборку азімага рапсу на алейнае семя. Нам трэба ўбраць больш за 370 тыс. га гэтай культуры, што ў параўнанні з 2023 годам на 35 тыс. га больш. Улічваючы павелічэнне плошчаў і стаўку на высокаўраджайныя сельскагаспадарчыя збожжавыя культуры, плануецца атрымаць каля 7,8 млн т зерня каласавых і не менш як 1 млн т алейнага семя рапсу", - канстатаваў Мікалай Лешык.-0-