Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбудзецца 8 кастрычніка ў Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
Кіраўнікі дзяржаў абмяняюцца меркаваннямі аб узаемадзеянні ў рамках СНД, прымуць рашэнне аб старшынстве ў Садружнасці ў 2025 годзе. На саміце таксама плануецца абмеркаваць і прыняць Зварот да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, разгледзець пытанне аб дзейнасці Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па ўмацаванні інтэграцыйнага супрацоўніцтва і іншыя пытанні парадку дня.
Кіраўнікі дзяржаў падпішуць рашэнні аб аб'яўленні культурных сталіц Садружнасці на бліжэйшыя тры гады, прымуць папраўкі ў шэраг дакументаў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў прававой галіне, а таксама сферы забеспячэння бяспекі.
Чакаецца, што на пасяджэнні будзе прыняты таксама шэраг заяў кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.-0-