Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2022, 18:56

Стацыянары рыхтуюць да магчымага павелічэння захваральнасці на COVID-19

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стацыянары Беларусі рыхтуюць да магчымага павелічэння захваральнасці на COVID-19, паведаміў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ доктар медыцынскіх навук, прафесар Ігар Карпаў.

"Мае паважаныя калегі раз'язджаюцца па рэгіёнах, на месцах абмяркоўваюцца неабходныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы ў тым ліку стацыянараў да магчымага павелічэння захваральнасці", - сказаў Ігар Карпаў, дадаўшы, што такая работа праводзілася і раней.

Гаворачы пра амікрон-штам, галоўны пазаштатны інфекцыяніст адзначыў, што мутацыі віруса - заканамерны працэс, паколькі "вірус заўсёды шукае новыя кантынгенты". Паводле існуючых даных, гэты варыянт больш заразны, але выклікае менш цяжкае захворванне. "Вірус распаўсюджваецца хутчэй, ён больш заразны, гэта праўда. З іншага боку, яму трэба замацоўвацца ў тых локусах, у якія трапіў", - сказаў галоўны пазаштатны інфекцыяніст, дадаўшы, што гэта становіцца магчымым у выніку больш нізкай вірулентнасці.

Зрэшты, менш сур'ёзна да амікрона адносіцца не варта, лічыць Ігар Карпаў. "Калі размова ідзе пра ўрачоў нашай спецыяльнасці, з якімі патокамі мы можам сутыкнуцца, трэба заўважыць: калі будзе больш пацыентаў і нават з меншым цяжарам захворвання, усё роўна трэба дастаткова сур'ёзна адносіцца да таго, што адбываецца цяпер", - сказаў ён.

Як паведаміў раней загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч, уздым захваральнасці на COVID-19 у Беларусі чакаецца ў канцы студзеня - пачатку лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі