Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2020, 17:34

Стартуе трэці этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартуе трэці этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

У абласных этапах прымуць удзел амаль 7580 вучняў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Навучэнцы прадэманструюць свае веды па 18 вучэбных прадметах.

У гэтым навучальным годзе Міністэрства адукацыі ўнесла змяненні ў Інструкцыю аб правядзенні алімпіяды. Карэктывы выключаць магчымасць уцечкі інфармацыі аб змесце алімпіядных заданняў, лабіравання членамі журы інтарэсаў вучняў, якіх яны рыхтавалі да алімпіяд. Фарміраваннем заданняў займаўся Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў па аналогіі з распрацоўкай заданняў для цэнтралізаванага тэсціравання. "Фельд'егерская служба даставіць іх сёння да месцаў правядзення тураў алімпіяды, а 17 студзеня ўсе правераныя работы адправяць у інстытут кантролю ведаў у Мінск. На ўсіх этапах алімпіяды настаўнікі, якія займаюцца з дзецьмі па вучэбных прадметах, не прыцягваюцца ў склад журы да ацэньвання работ і вызначэння пераможцаў", - расказалі ў прэс-цэнтры.

Базамі для правядзення інтэлектуальных спаборніцтваў стануць установы адукацыі рэгіянальнага і рэспубліканскага падпарадкавання. Ацэньваць выкананне алімпіядных заданняў будзе кампетэнтнае журы. Сярод іх спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук, выкладчыкі БДУ, БДПУ імя М.Танка, БДУІР, БНТУ, МДЛУ і іншых ВНУ, а таксама педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай адукацыі сталіцы і ўсіх абласцей.

Па выніках трэцяга этапу будуць вызначаны ўдзельнікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі