Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 верасня 2025, 15:52

Стартаваў прыём заявак на нацыянальны конкурс "РадыёТрыумф"

Фота з архіва
Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі аб'яўляе аб старце прыёму заявак на нацыянальны конкурс "Радыётрыумф". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.

Мэты конкурсу: папулярызацыя радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь; пашырэнне форм і фарматаў работы радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі ў сучасных умовах; садзейнічанне развіццю нацыянальных радыёпраграм; павышэнне прафесійнага ўзроўню і творчага патэнцыялу журналістаў радыёпраграм і работнікаў іншых прафесій, занятых у радыёвытворчасці; стварэнне ўмоў для абмену вопытам у галіне радыёвяшчання.

Конкурс з'яўляецца адкрытым і праводзіцца па 17 намінацыях, зацверджаных рашэннем аргкамітэта. Да ўдзелу дапускаюцца: юрыдычныя асобы, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый радыёпраграм, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь; асобныя работнікі рэдакцый радыёпраграм па прадстаўленні рэдакцый радыёпраграм. На конкурс прымаюцца радыёперадачы (матэрыялы), якія выйшлі ў эфір у 2023-2024 годзе.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 3 кастрычніка ўключна на адрас: 220004, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, з паметкай "Нацыянальны конкурс "РадыёТрыумф". Тэлефон для даведак + 375 (017) 203-99-51.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца ў рамках святкавання 100-годдзя Беларускага радыё.

Арганізатары конкурсу - Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб'яднанне "Асацыяцыя індустрыі радыёвяшчання", Беларускі саюз журналістаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі