4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нам трэба стварыць сваю масавую культуру. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня журы фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC", дэкан Вышэйшай школы тэлебачання МДУ імя М.Ламаносава (Расія) Віталь Траццякоў у час круглага стала, прысвечанага памятным датам Вялікай Айчыннай вайны і 80-годдзю вызвалення Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Стварыць сваю масавую культуру вельмі складана. Гэта, акрамя ўсяго іншага, бізнес. Але тое, што гэта трэба рабіць, для мяне гэта відавочна. А як - гэта галоўнае пытанне. Перш за ўсё адстойваючы ўсю класічную еўрапейскую культуру ва ўсіх яе праявах, а таксама падтрымліваючы нацыянальную культуру. Вялікае значэнне мае таксама мова. У Расіі англійская мова пранікае ва ўсе сферы праз урадавыя і фінансавыя пастановы, таму што рускай тэрміналогіі там практычна не засталося. Я думаю, штосьці такое адбываецца і ў вас", - сказаў Віталь Траццякоў.
Старшыня праўлення ГА "Беларускі саюз журналістаў", выканаўчы дырэктар фестывалю Андрэй Крывашэеў падкрэсліў, што нам нельга забываць аб мінулым. "Калі вам няма на што будзе абаперціся ў сваёй гісторыі пры дыялогу з вашымі равеснікамі ў Еўрапейскім саюзе, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, ЗША, то вас будуць успрымаць людзьмі без Радзімы, а значыць з'явіцца дадатковы аргумент пазбавіць вас суверэннага права кіраваць сваёй рэспублікай", - адзначыў ён.
На яго думку, у нас ёсць палітычная самасвядомасць, гістарычная памяць і поўная магчымасць гаварыць аб нашай гісторыі з гордасцю і процідзейнічаць хлусні праз нашы медыярэсурсы, мастацкае і дакументальнае кіно, жывое чалавечае ўзаемадзеянне, народную дыпламатыю не толькі ў Беларусі, але і на ўсіх платформах, дзе можна ўзняць гэта пытанне.
Віталь Траццякоў дадаў, што яго бацька ў час Вялікай Айчыннай вайны дайшоў да Усходняй Прусіі. "Адзін яго старэйшы брат быў паранены, другі загінуў. Я яго не бачыў. Мая маці ўсяго чатыры месяцы была ў акупацыі пад немцамі. Тое, што яна мне расказвала, абсалютна адпавядае савецкім ваенным фільмам. Там не было ніякага гуманізму", - заўважыў ён.

Паводле яго слоў, трэба процідзейнічаць сілам, якія спрабуюць перапісаць нашу гісторыю. "Ёсць такая фраза: гісторыя не мае умоўнага ладу. Так, ход падзей умоўнага ладу не мае, гэта ўжо адбылося. Але ж гісторыя існуе не ў выглядзе гэтых падзей, а ў выглядзе пераказу, расказу аб гэтых падзеях людзьмі, у выглядзе падручнікаў, фатаграфій, фільмаў. Таму ў гісторыі ёсць умоўны лад", - рэзюмаваў Віталь Траццякоў.-0-
Фота Надзеі Касцецкай