Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2024, 11:13

Старшыня ДМК: штучны інтэлект дапамагае мытнікам выяўляць правапарушэнні
 

Фота з архіва
Фота з архіва
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штучны інтэлект дапамагае мытнікам выяўляць правапарушэнні. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА.

"Лічбы па выяўленых намі злачынствах і правапарушэннях растуць, і не толькі ў эканамічнай частцы, але і па спробах увозу ў Беларусь або транзітам праз яе зброі і боепрыпасаў, наркотыкаў і псіхатропаў. У бягучым годзе з незаконнага абароту выключана каля 3 тыс. куль і гільз, а таксама патронаў да розных відаў зброі, 50 адзінак зброі і састаўных частак да яе, а таксама больш за 2,6 тыс. адзінак халоднай зброі. Па фактах незаконнага перамяшчэння праз граніцу і абароту наркотыкаў і псіхатропных рэчываў у гэтым годзе ўжо ўзбуджана 190 крымінальных спраў, што на 11 працэнтаў вышэй за аналагічны паказчык мінулага года. Канфіскавана каля 1,3 т наркотыкаў і псіхатропаў, а таксама звыш 10 тыс. адзінак лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы", - расказаў Уладзімір Арлоўскі.

Ён адзначыў, што інтуіцыя і прафесійны вопыт мытнікаў адыгрываюць ключавую ролю ў спыненні злачынстваў. Таксама актыўна прымяняюцца тэхнічныя сродкі мытнага кантролю, магчымасці кіналагічнай службы. "Парушэнні не так проста ўстанавіць. Для выяўлення злачынных схем па перамяшчэнні кантрабанды прымяняюцца метады аператыўна-вышуковай дзейнасці, праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы, неадкладныя следчыя дзеянні ў цесным узаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі (МУС, КДБ, Дзяржпагранкамітэт, Следчы камітэт, Генеральная пракуратура)", - падкрэсліў старшыня ДМК.

Што датычыцца тэхнікі, сёння на ўзбраенні мытных органаў 14 інспекцыйна-надглядных комплексаў (ІНК) для сканіравання грузавых і легкавых аўто. Усе дзеючыя на заходняй граніцы пункты пропуску аснашчаны імі. "Цяпер яшчэ набываем для мытняў цэнтральнага і ўсходняга рэгіёнаў. Адзін ІНК размешчаны ў Мінску. Выкарыстоўваем яго для сканіравання высокарызыкоўных тавараў, якія паступаюць з трэціх краін у Беларусь транзітам праз Расію. Адзначу, што ў гэты працэс у нейкай меры ўключаны і штучны інтэлект: ІНК не проста прасвечваюць тавары, атрыманая сканаграма аналізуецца з дапамогай спецыяльных інфармацыйных праграм", - звярнуў увагу Уладзімір Арлоўскі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі