Уладзімір Арлоўскі
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская мытня стала больш мабільнай і больш даступнай для айчыннага бізнесу. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі ў час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння на беларускай граніцы функцыянуе толькі 5 аўтадарожных пунктаў пропуску з 26: па два на польскім і літоўскім напрамках і адзін - на латвійскім. Ды і ў пунктах пропуску, якія засталіся, мытнікі краін ЕС наўмысна стрымліваюць грузапатокі.
Паводле слоў Уладзіміра Арлоўскага, закрыццё пунктаў пропуску і наўмысная перашкода сумежнымі краінамі руху беларускіх грузаў, вядома, памяняла сітуацыю на мытні.
"Мы ў сувязі з гэтым мяняем свае тэхналогіі і падыходы. Самае галоўнае - максімальная падтрымка нашых прадпрыемстваў, дапамагаем мяняць лагістыку на Усход. Лагістыка стала больш складаная, шматступеньчатая. Мы перабудоўваем свае тэхналогіі, каб мы маглі афармляць грузы з любога мытнага пункта, дзе ёсць свабодны мытнік. Гэтыя тэхналогіі мы прымяняем пастаянна. Прычым, калі ёсць неабходнасць афармлення ў начны час, у нас ёсць кругласутачныя пункты, якія афармляюць любы груз. Мытня стала больш мабільнай і больш даступнай для нашага бізнесу", - падкрэсліў старшыня ДМК.
У час размовы з журналістамі Уладзімір Арлоўскі адзначыў, што ў гэтым годзе грузапаток на ўсходнім напрамку павялічыўся ў чатыры разы. Зыходзячы з гэтай тэндэнцыі, мытнікі перабудавалі сваю работу і цяпер забяспечваюць аператыўнае афармленне грузаў з любой кропкі.
"Бізнес перабудаваўся на ўсходні напрамак - і экспарт, і імпарт. Проста адбылося замяшчэнне рынкаў збыту, вытворцаў абсталявання, сыравіны і камплектуючых, якія патрэбны нашым прадпрыемствам: яны імпартуюцца з дружалюбных краін. Таму і лагістыка перабудавалася, і мы перабудоўваемся ў сувязі з гэтым. Такая работа дапамагае напаўняць бюджэт у поўным аб'ёме", - падкрэсліў ён.-0-