Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лістапада 2024, 18:26

Старшыня ДКНТ: краіны СНД разам прымаюць меры для развіцця інавацый

Фота з архіва
Фота з архіва
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны СНД разам прымаюць меры для развіцця інавацый. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Сяргей Шлычкоў на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі на тэму "Інавацыйны патэнцыял СНД: лепшыя практыкі выкарыстання вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў рэальных сектарах эканомікі і сацыяльнай сферы", якая праходзіць у гібрыдным фармаце ў Астане (Казахстан), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У сучасных умовах пабудовы краінамі нацыянальных інавацыйных сістэм ствараецца спрыяльнае асяроддзе для з'яўлення і развіцця новай архітэктуры эканомікі ведаў са спадарожнай яе капіталізацыяй. Дзяржавы - удзельніцы СНД на самым высокім узроўні робяць захады па стварэнні і пабудове навукаёмістай эканомікі, укараненні новых метадаў узаемадзеяння навукі і бізнесу, павышэнні практычнай значнасці навуковых даследаванняў і распрацовак, іх камерцыялізацыі, інавацыйным узаемадзеянні з іншымі сферамі. Гэта, па сутнасці, і з'яўляецца адным з драйвераў нашага міждзяржаўнага супрацоўніцтва", - сказаў Сяргей Шлычкоў.

У 2020 годзе завяршылася рэалізацыя Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД. За час яе выканання сфарміраваны дзеючы механізм рэалізацыі міждзяржаўных інавацыйных праектаў, створана нарматыўная прававая база для паспяховага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў, прадаўжаецца працэс фарміравання інавацыйнай інфраструктуры.

Цяпер рэалізуецца Міждзяржаўная праграма інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2030 года. "У новай праграме змяніліся падыходы да распрацоўкі і рэалізацыі міждзяржаўных інавацыйных праектаў. Так, напрыклад, прадугледжваецца магчымасць пачаць рэалізацыю праектаў з удзелам дзвюх дзяржаў СНД і далейшым далучэннем іншых зацікаўленых краін. Папярэдняя праграма ставіла жорсткую ўмову аб неабходнасці трох дзяржаў - удзельніц праекта, што часам прыводзіла да спынення работ па яго рэалізацыі. Новая праграма стала больш гібкай у сваім выкананні і адаптыўнай да сучасных рэалій", - адзначыў старшыня ДКНТ.

Аднак, паводле яго слоў, да гэтага часу не вырашаны шэраг праблемных пытанняў, якія датычацца рэалізацыі праграмы. Перш за ўсё гэта датычыцца механізмаў рэалізацыі праектнай дзейнасці. "Таму, на мой погляд, неабходна сканцэнтравацца на вырашэнні наступных задач: прадоўжыць фарміраванне адзінага падыходу да распрацоўкі, фінансавага забеспячэння і рэалізацыі сумесных праектаў і праграмных мерапрыемстваў, прапрацаваць механізм каардынацыі дзеянняў удзельнікаў і фінансавых арганізацый для магчымасці забеспячэння сінхроннага фінансавання праектаў праграмы ў дзяржавах - удзельніцах СНД. А таксама вызначыць у якасці асноўнага практычнага складніка інавацыйнага супрацоўніцтва краін Садружнасці рэалізацыю міждзяржаўных інавацыйных праектаў. Для іх выканання неабходна прыцягваць як бюджэтнае фінансаванне, так і пазабюджэтныя крыніцы, прыцягваць максімальна шырокае кола бізнес-структур для камерцыялізацыі вынікаў", - адзначыў Сяргей Шлычкоў.

Ён таксама прапанаваў пашыраць інавацыйнае супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД шляхам развіцця і шырокага выкарыстання магчымасцей сеткі цэнтраў калектыўнага карыстання і сеткі цэнтраў камерцыялізацыі інавацый. Таксама старшыня ДКНТ лічыць неабходным удзяліць увагу фарміраванню сістэмы кадравага забеспячэння міждзяржаўнага інавацыйнага супрацоўніцтва і развіццю інфармацыйнай інфраструктуры.

"Сёння лідзіруючыя пазіцыі на сусветным рынку магчыма захаваць толькі пры ўмове хуткага і эфектыўнага пераводу новых ведаў у сучасныя тэхналогіі з іх прымяненнем ва ўсіх сферах дзейнасці. У сувязі з гэтым эфектыўная рэалізацыя нашай міждзяржпраграмы павінна стаць асновай для канкурэнтаздольнасці эканомік нашых краін", - рэзюмаваў Сяргей Шлычкоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі