Ілья Ікан
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ілья Ікан, адказваючы на пытанні журналістаў, расказаў аб асноўных задачах, пастаўленых перад ім кіраўніком дзяржавы пры ўзгадненні назначэння на новую пасаду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кіраўнік дзяржавы вельмі паглыблены ў задачы, якія канцэрн выконвае, і вынікі, якіх дасягнуў, - сказаў Ілья Ікан. - Вядома, адна з асноўных задач, - тыя вынікі і ўмовы, у якіх працуе канцэрн, і яго дасягненні перш за ўсё захаваць у сённяшніх даволі складаных умовах".
На ўнутраным рынку трэба будзе заняцца перш за ўсё зніжэннем затрат і фарміраваннем адпаведнага ўзроўню цэн на прадукцыю, якую канцэрн выпускае, а таксама ўдзяляць увагу развіццю канцэрна, адзначыў Ілья Ікан. "Інвестыцыі - гэта важнейшая тэма, якая дае магчымасць, з аднаго боку, у перспектыве мець канкурэнтны прадукт, з другога боку, накіравана на зніжэнне затрат. Такія комплексныя задачы, даволі аб'ёмныя для канцэрна, - сказаў ён. - Вынікі, вядома, чакае і краіна, і бюджэт, і ў цэлым галіна".-0-
"Кіраўнік дзяржавы вельмі паглыблены ў задачы, якія канцэрн выконвае, і вынікі, якіх дасягнуў, - сказаў Ілья Ікан. - Вядома, адна з асноўных задач, - тыя вынікі і ўмовы, у якіх працуе канцэрн, і яго дасягненні перш за ўсё захаваць у сённяшніх даволі складаных умовах".
Вялікая ўвага, паводле яго слоў, будзе ўдзелена экспарту, а менавіта аднаўленню тых рынкаў, на якіх па пэўных прычынах ёсць складанасці з рэалізацыяй і пашырэннем прадукцыі "Белнафтахіма".