
Ян Астражынскі
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшынёй Маладзёжнага савета выбраны Ян Астражынскі. Яго намеснікамі сталі Яўген Нішчыменка і Ганна Трухан.


Старшынёй Маладзёжнага савета выбраны Ян Астражынскі. Яго намеснікамі сталі Яўген Нішчыменка і Ганна Трухан.

Сфарміраваны 8 камісій Маладзёжнага савета: па міжнародным супрацоўніцтве, па рэгіянальнай палітыцы і ўзаемадзеянні з органамі мясцовага самакіравання, па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязях з грамадскасцю, па інавацыйным развіцці, эканоміцы і прадпрымальніцтве, па адукацыі, культуры і маладзёжнай палітыцы, па фізічнай культуры, спорце і турызме, па сацыяльных пытаннях і ахове здароўя, па аграрных пытаннях, экалогіі і прыродакарыстанні.-0-




Фота Мікалая Пятрова