Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2021, 10:33

Старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі выбраны Алег Буткевіч

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі выбраны Алег Буткевіч, які займаў пасаду Віцебскага біскупа. У Мінску адбылося пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі (ККББ), прымеркаванае да 30-годдзя аднаўлення структур каталіцкай царквы ў нашай краіне. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкага касцёла, паведамляе БЕЛТА.

У пасяджэнні прынялі ўдзел усе беларускія іерархі і апостальскі нунцый архібіскуп Антэ Ёзіч. "Галоўным пунктам парадку дня пасяджэння стала выбранне новага старшыні. У выніку галасавання новым старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі выбраны біскуп Віцебскі Алег Буткевіч", - гаворыцца ў паведамленні.

Намеснікам Буткевіча ў ККББ выбраны біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, генеральным сакратаром арганізацыі стаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Іосіф Станеўскі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі правядзенне Будслаўскага фэсту ў гэтым годзе. Вырашана, што традыцыйныя ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 2 і 3 ліпеня ў мінулагоднім фармаце, з захаваннем санітарных прадпісанняў і без правядзення арганізаваных паломніцтваў. Жадаючыя змогуць ажыццяўляць паломніцтвы ў індывідуальным парадку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі