Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лютага 2023, 09:23

Стану якіх дарог удзеляць увагу ў гэтым годзе, расказалі ў Мінтрансе

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Рыгор Глазко ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, рамонту якіх дарог будзе ўдзелена ўвага ў гэтым годзе.

Удзельнікі праекта абмеркавалі стан дарог у Мінску і рэгіёнах. Як паведаміў Рыгор Глазко, у гэтым годзе з бюджэту плануецца выдзеліць каля Br685 млн на рамонт дарожнага пакрыцця. "Асноўнымі аб'ектамі, якім мы будзем удзяляць увагу ў гэтым годзе, стануць паўднёва-заходні абход Магілёва працягласцю 11,5 км. Будуць пачаты работы па рэканструкцыі дарогі Р46 Лепель - Полацк - граніца Расійскай Федэрацыі, даўжыня якой складае 61,5 км. Акрамя таго, прадоўжыцца рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі Р53 на ўчастку ад Смалявіч да Жодзіна працягласцю 14 км. Прадоўжацца работы па дарогах Р99 і М1", - расказаў Рыгор Глазко.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса дадаў, што на высокай стадыі прапрацоўкі знаходзіцца пытанне рэканструкцыі ўчастка М3 ад Лагойска да Плешчаніц, даўжыня якога складае 15 км. Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне па далейшай рэканструкцыі Р122 працягласцю 31 км. "Гэта асноўныя аб'екты аўтамабільных дарог, якія будуць адрамантаваны або рэканструяваны", - падкрэсліў Рыгор Глазко.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі