Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Іосіф Станеўскі
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій выказаўся пра задуму стварэння цэнтраў прыцяжэння розных рэлігій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На мерапрыемстве выступіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Іосіф Станеўскі. Ён расказаў аб дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь і аб аднаўленні пасля пажару Будслаўскага касцёла Ушэсця Прасвятой Дзевы Марыі, падзякаваўшы дзяржаве за дапамогу ў гэтым.
"Для каталіцкай царквы 2025 год - юбілейны год хрысціянства, пачалі мы яго ўрачыстым богаслужэннем з малітвай за Айчыну і скончым малітвай за Беларусь і мір ва ўсім свеце ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе", - адзначыў мітрапаліт Іосіф Станеўскі.
"Ад імя ўсіх вернікаў каталіцкай царквы хачу падзякаваць вам, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, за дапамогу ў аднаўленні святыні пасля пажару - Будслаўскі касцёл ведаюць ва ўсім свеце. Гэта святыня з'яўляецца духоўнай жамчужынай для кожнага католіка Беларусі. А з сённяшняга дня - і цэнтрам каталіцызму ў Беларусі", - сказаў Іосіф Станеўскі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Будслаўскі касцёл - гэта сапраўдная святыня.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў святы наведвае праваслаўныя храмы, але не бывае ў цэрквах іншых канфесій. "Адзінае, у чым неяк няёмка сябе адчуваю... Праваслаўныя заўсёды запрашаюць у царкву, я бываю. І хацеў бы ў пэўныя святы, няхай не Раство Хрыстова, а ў нейкае іншае свята, пабываць і ў іншых цэрквах. Такая задума - каб мы сустракаліся ў цэнтрах вашых святынь. Таму я і прапаную вам падумаць, дзе мы маглі б стварыць дастойны цэнтр канфесіі".
"Дыялог, разнастайнасць, тое, што наводзіць масты, тое, аб чым вы сказалі (мітрапаліт Станеўскі. - Заўвага БЕЛТА), гэта ідэі Папы Рымскага Францыска. Я вельмі паважаю Папу Рымскага", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-