Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2022, 17:04

Сталярова назвала прапановы па пашырэнні навуковага ўзаемадзеяння з Кубай

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Таццяна Сталярова і намеснік міністра навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба Арманда Радрыгес Батыста падчас сустрэчы абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

У сустрэчы таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Санцьяга Перэс Бенітэс.

Таццяна Сталярова расказала кубінскім калегам аб развіцці навукі і інавацый у Беларусі, азнаёміла з напрамкамі дзейнасці ДКНТ.

"Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Міністэрства навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба звязваюць працяглыя адносіны і эфектыўнае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. У 2016 годзе ў Гаване прайшло першае пасяджэнне сумеснай беларуска-кубінскай камісіі па супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій, дзе былі намечаны перспектыўныя напрамкі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва. Праведзены конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў, па выніках якога рэалізаваны праект "Распрацоўка мікробных прэпаратаў для аховы эканамічна важных агароднінных культур ад хвароб". Цяпер падыходзіць да завяршэння рэалізацыя праграмы кубінска-беларускага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2020-2022 гады, зацверджанай на другім пасяджэнні камісіі", - расказала Таццяна Сталярова.

Зыходзячы з вопыту сумеснай дзейнасці і дасягнутых вынікаў, намеснік старшыні ДКНТ агучыла прапановы па актывізацыі навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі. Сярод іх правядзенне трэцяга пасяджэння камісіі, распрацоўка праекта выканаўчай праграмы кубінска-беларускага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2023-2025 гады, а таксама правядзенне конкурсу сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2024-2025 гады.

У сваю чаргу намеснік міністра навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя і пасол Кубы ў Беларусі таксама выказалі зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемавыгаднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і падтрымалі агучаныя прапановы.

Бакі таксама абмеркавалі магчымасці правядзення сумесных мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць пашырэнню кантактаў навуковых і дзелавых колаў, абмену вопытам у галіне падрыхтоўкі кадраў, прагназавання развіцця навукі і іншае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі