Фота з архіва
31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перыяд навагодніх і калядных свят сталічныя службы ЖКГ будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДП "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка".
Для аператыўнага ўстаранення магчымых аварыйных сітуацый сфарміраваны 83 аварыйна-аднаўленчыя брыгады колькасцю 232 чалавекі. Асаблівая ўвага ўдзелена санітарнаму стану жылфонду і прылеглых тэрыторый: арганізаваны дадатковы вываз цвёрдых камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў.
У кожным раёне горада назначаны дзяжурныя, а ўзаемадзеянне з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" і УП "Мінскзялёнбуд" поўнасцю адпрацавана.
Мінскія камунальшчыкі гатовы забяспечыць чыстату і парадак, каб святы прайшлі камфортна для ўсіх жыхароў і гасцей горада.-0-