Фота з архіва
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання ад 26 і 29 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
"Сёння сталі вядомы вынікі першых двух дзён правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ад 26 і 29 мая, якія былі сумешчаны з днямі правядзення цэнтралізаванага экзамену. 26 мая ў цэнтралізаваным тэсціраванні па профільных вучэбных прадметах прынялі ўдзел 8 тыс. выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і выпускнікоў мінулых гадоў. 29 мая ў цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай і беларускай мовах прынялі ўдзел 11,8 тыс. абітурыентаў таксама з ліку выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і выпускнікоў мінулых гадоў, у тым ліку 10,1 тыс. - па рускай мове, 1,7 тыс. - па беларускай мове", - расказалі ў прэс-службе.
Максімальна магчымы рэзультат 100 балаў па дзяржаўных мовах удалося атрымаць 58 абітурыентам, у тым ліку 46 - па рускай мове, 12 - па беларускай мове. "Максімальна магчымы рэзультат 100 балаў па профільных вучэбных прадметах атрымалі 100 абітурыентаў, у тым ліку 57 - па замежнай мове, 16 - па матэматыцы. Сярэдні тэставы бал па рускай мове склаў 47,8 бала, па беларускай мове - 48,9 бала, па гісторыі Беларусі - 49,3 бала, па грамадазнаўстве - 56,1 бала", - праінфармавалі ў ведамстве.
Абітурыенты, якія не змаглі прыняць удзел у ЦТ у асноўныя тэрміны, змогуць прайсці яго ў рэзервовыя дні. У гэтым годзе рэзервовымі вызначаны 19, 21 і 23 чэрвеня.
Атрымаць інфармацыю аб рэзультатах ЦТ, убачыць скан-копіі сваіх работ, а таксама азнаёміцца з правільнымі адказамі да заданняў экзаменацыйнай (тэставай) работы абітурыенты могуць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.-0-