Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2022, 10:05

Сталі вядомы даты школьных канікулаў у Беларусі на 2022/2023 навучальны год

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы даты школьных канікулаў у Беларусі на 2022/2023 навучальны год. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

"У 2022/2023 навучальным годзе ўстанаўліваюцца канікулы: асеннія - 9 дзён з 30 кастрычніка па 7 лістапада 2022 года, зімовыя - 15 дзён з 25 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023-га. Вясеннія - 8 дзён з 26 сакавіка па 2 красавіка 2023 года, летнія - 92 дні з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2023 года. Для вучняў 9 класаў - 81 дзень з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2023 года, для вучняў 1-2 класаў - дадатковыя канікулы з 20 лютага па 26 лютага 2023 года", - расказалі ў Мінадукацыі.

У ведамстве нагадалі, што ў гэтым навучальным годзе заняткі завершацца 31 мая. З 1 па 9 чэрвеня ў 9 і 11 класаў пройдуць экзамены. У 10 класаў у чэрвені пройдуць пяцідзённыя вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі