Фота з архіва
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева расказала журналістам перад пачаткам пашыранай калегіі ведамства, калі пройдзе наступны перапіс насельніцтва ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На наступную пяцігодку ключавая работа Белстата - падрыхтоўка да перапісу насельніцтва раўнда-2030. Паводле слоў Іны Мядзведзевай, ён адбудзецца ў кастрычніку 2029 года.
У гэтым годзе Белстат пачынае работу над прататыпам статыстычнага рэгістра насельніцтва як асновы перапісу. "Мы будзем максімальна выкарыстоўваць адміністрацыйныя крыніцы даных - ужо ёсць пералік дзяржорганаў, якія гатовы іх прадастаўляць, супрацоўнічаць з мабільнымі аператарамі для пазіцыянавання", - адзначыла яна.
Створана экспертная група, якая ўключае прадстаўнікоў Белстата, мабільных аператараў і правайдара воблачных рашэнняў. Падрыхтаваны ўжо метадалагічныя падыходы, вызначаны этапы і тэрміны іх выканання. "У гэтым годзе плануецца правесці пілотнае тэсціраванне магчымасцей тэхналогій мабільнага пазіцыянавання", - расказала старшыня Белстата.
Час запаўнення перапісных лістоў мінімізуюць. "Возьмем максімум з адміністрацыйных крыніц, перадзапоўнім іх (мэта - 50 працэнтаў супраць 10-20 працэнтаў раней), каб сэканоміць час і рэсурсы", - растлумачыла Іна Мядзведзева.-0-