Сцяг Субота, 13 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 красавіка 2024, 11:41

Стала вядома, якім таварам не будзе прысвойвацца Дзяржаўны знак якасці

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны знак якасці Беларусі не будзе прысвойвацца зброі і ваеннай тэхніцы, а таксама тытунёвым вырабам. Гэтыя і іншыя падрабязнасці сталі вядомы з зацверджанай Саўмінам пастановы аб знаку якасці, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Пад абмежаванні, аднак, падпадае не толькі ваенная тэхніка, зброя або тытунёвыя вырабы. У дакуменце сказана, што знак якасці не будзе прысвойвацца харчовым прадуктам, атрыманым з выкарыстаннем генна-інжынерна-мадыфікаваных (трансгенных) арганізмаў, а таксама прадукцыі, да якасці і бяспекі якой прад'яўлены прэтэнзіі з боку прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кантролю (нагляду) на працягу года, які папярэднічае году падачы заяўкі аб прысваенні прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці.

Прадукцыю, якая прэтэндуе на атрыманне знака якасці, па крытэрыях бяспекі будзе ацэньваць Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі. Параметры экалагічнасці вывучыць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Інавацыйнасць і тэхналагічнасць ацэняць, адпаведна, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальная акадэмія навук, а таксама іншыя арганізацыі.

Нагадаем, што вытворца прадукцыі, якая атрымала знак якасці, мае права на працягу двух гадоў выкарыстоўваць яго пры маркіроўцы, у дакументацыі і рэкламе, а таксама карыстацца стымулюючымі льготамі і прэферэнцыямі, якія прадастаўляюцца пры прысваенні знака. У выпадку выяўлення неадпаведнасці прадукцыі, якой прысвоены знак якасці, патрабаванням да якасці і бяспекі Дзяржстандарт па рашэнні камісіі падрыхтоўвае і ўносіць у Савет Міністраў праект пастановы Саўміна аб пазбаўленні вытворцы правоў на выкарыстанне знака якасці і адпаведных ільгот.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі