Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Юрый Супрановіч расказаў журналістам, як будзе працаваць сталічны грамадскі транспарт у Дзень горада 14 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Скароціцца інтэрвал руху на маршрутах нумар 1 і нумар 100. На маршруце нумар 22 будуць хадзіць тралейбусы асабліва вялікай умяшчальнасці. Таксама прадугледжаны рэзерв рухомага саставу. Пасля салюту пасля 23.00 у розныя напрамкі горада будуць накіраваны дадатковыя адзінкі", - расказаў Юрый Супрановіч.
Што датычыцца работы Мінскага метрапалітэна, прадугледжваецца скарачэнне інтэрвалу да пяці хвілін. "Таксама будзе прадугледжаны рэзерв на 1-й і 2-й лініі. І пасля 19.00 на 2-й лініі будуць дадаткова два саставы", - дапоўніў Юрый Супрановіч.-0-