Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2025, 11:48

Спілоўванне дрэў і штогадзінны маніторынг. Што робяць для таго, каб засцерагчы ад небяспекі дзяцей у лагерах

Фота з архіва
Фота з архіва
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія меры прымаюць у Беларусі для таго, каб дзеці правялі час максімальна бяспечна, у тым ліку пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый? У гэтым пытанні разбіраліся эксперты праекта БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Наталля Федарук расказала, што тэхнічныя інспектары працы федэрацыі і абласных арганізацый заўсёды вельмі патрабавальна ставяцца да бяспекі дзяцей у лагерах. Гэта не павярхоўны агляд нейкіх аб'ектаў. Яны прыходзяць і вароты, горку сваімі рукамі патрасуць, паглядзяць, пройдуць па ўсіх памяшканнях, паглядзяць альтанкі, зашклёныя вокны. Стаўленне заўсёды вельмі было ўважлівае да гэтых пытанняў. Дрэвы правяраюцца таксама, наколькі гэта можна. Мінулым летам быў ураган такой сілы, які немагчыма было ўявіць. І ён прывёў да трагічнага выніку", - адзначыла яна.

Намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай дадаў, што пасля гэтай сітуацыі ўласнікамі была арганізавана праверка тэрыторыі. "Глядзеліся дрэвы на ўзровень нахілу - там, дзе больш за 30 працэнтаў, яны падлягалі распілоўванню. Лішнія дрэвы або якія нямоцна стаяць на тэрыторыі лагераў таксама былі ліквідаваны. Дадатковыя інструктажы былі праведзены. Узаемадзеянне па навучанні работнікаў было арганізавана. Прадстаўнікі МНС у кожным лагеры правялі свае мерапрыемствы, у тым ліку і навучанне на выпадак такіх стыхійных бедстваў, моцных парывістых вятроў", - растлумачыў ён.

Таксама былі распрацаваны дадатковыя планы аб тым, як дзейнічаць, калі ўжо ёсць паведамленні аб аранжавым, чырвоным узроўні небяспекі і гэтак далей. Такая работа актыўна праводзілася на працягу восені, а цяпер ужо вядзецца работа з прадстаўнікамі МНС.

Такія планы таксама распрацоўваліся ва ўсіх установах Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня". "Мы працуем круглы год, і, знаходзячыся ў лясным масіве, працуем вельмі цесна з Нацыянальным паркам "Нарачанскі", дзе і размяшчаецца лагер "Зубраня". Мы бачым, што сітуацыю трэба маніторыць штогадзінна. Таксама праводзім спілоўванне дрэў, маніторым сітуацыю. Нацпарк - гэта асаблівая зона, таму ў нас ёсць пэўныя патрабаванні па функцыянаванні ў яго межах. Тым не менш калегі працуюць з намі вельмі цесна", - падкрэсліла дырэктар цэнтра Таццяна Асмалоўская.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі