Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны праект для школьнікаў "Школа крэатыўных індустрый" падрыхтуюць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі. Аб гэтым журналістам расказаў дырэктар цэнтра Сяргей Кавалёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У новым годзе ў нас будзе спецыяльны праект "Школа крэатыўных індустрый" для школьнікаў, якія таксама хочуць займацца творчасцю, сучасным мастацтвам. Філіялы будуць дзейнічаць практычна па ўсёй Беларусі. Мы будзем рэалізоўваць спецыяльныя шматгадовыя праграмы для старшых класаў, у рамках якіх навучэнцы могуць рыхтавацца для паступлення ў творчыя ВНУ ці проста самарэалізоўвацца", - сказаў Сяргей Кавалёў.
Для ўдзельнікаў праекта будзе заснавана спецыяльная прэмія, а праект у цэлым дасць магчымасць школьнікам праявіць свае таленты.
Ён дадаў, што набор будзе адкрыты прыкладна з другой паловы верасня, а больш падрабязную інфармацыю можна будзе знайсці на сайце і ў сацыяльных сетках цэнтра.-0-