Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2019, 14:17

Спецыяльны паштовы блок выпушчаны да Дня ратавальніка

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святкаванне 20-годдзя органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях пачалося з цырымоніі гашэння спецыяльнага паштовага блока "Сучасныя ратавальнікі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі напярэдадні юбілею выпускае ў абарачэнне паштовы блок "Сучасныя ратавальнікі", таксама выраблены спецыяльны канверт і штэмпель памятнага гашэння. Паштовы праект распрацаваны прадпрыемствам "Белпошта" ў супрацоўніцтве з МНС Беларусі.

У аснове блока - эмблема цэнтральнана апарату МНС, на канверце ж адлюстравана эмблема міністэрства. Ужо сёння новы выпуск разыдзецца паштовымі адпраўленнямі па ўсім свеце і трапіць у альбомы айчынных і замежных філатэлістаў.

Цырымонію спецыяльнага памятнага гашэння дзяржаўнага знака паштовай аплаты правялі міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

Уладзімір Вашчанка адзначыў, што ў азнаменаванне 20-годдзя органаў і падраздзяленняў створаны медаль. "Нашы калегі з міністэрства сувязі пагадзіліся разам з намі распрацаваць марку. Гэта таксама застанецца ў гісторыі, - сказаў міністр. - Гэта першая марка да Дня ратавальніка. І яна поўнасцю адпавядае нашым пажаданням".

Медалём "20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" Уладзімір Вашчанка ўзнагародзіў міністра сувязі і інфарматызацыі.

Таксама сёння ў МНС ушаноўвалі пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод ратавальнікаў. Увечары ў Палацы Рэспублікі пройдзе святочны канцэрт.

Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Беларусі святкуюць сваё 20-годдзе 19 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1999 годзе ўказам Прэзідэнта было зацверджана палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. На ведамства былі ўскладзены функцыі дзяржаўнага кіравання ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэння пажарнай бяспекі і былі вызначаны асноўныя задачы. У лютым 2000 года 19 студзеня было аб'яўлена Днём ратавальніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі