Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа да мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" будзе арганізавана дастаўка пасажыраў спецыяльным аўтобусным маршрутам. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДП "Мінсктранс".
Скорасны маршрут нумар 961С "Станцыя метро "Магілёўская" - вуліца Сяліцкага" будзе курсіраваць 22 чэрвеня з 8.00 да 10.00, а таксама пасля 11.00 - для забеспячэння транспартнага абслугоўвання ўдзельнікаў памятных мерапрыемстваў.-0-