Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У планах спецыялістаў Нацыянальнай акадэмі навук стварэнне спецыялізаванага тыпу беларускага спартыўнага каня, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Племянное пагалоўе коней сканцэнтравана ў 17 суб'ектах племянной жывёлагадоўлі, якія разводзяць як генафондныя пароды, такія як беларуская запражная, палеская папуляцыя запражных коней, рускі ламавік, руская рысістая, так і верхавыя пароды - тракененская, гановерская, вестфальская, латвійская. Намаганні беларускіх каняводаў накіраваны сёння на паляпшэнне экстэр'еру і прадукцыйных якасцей маладняку, на захаванне разводзімых парод.
Як было адзначана, за апошні час праведзена значная работа па захаванні і аднаўленні абарыгеннай пароды, або палескай папуляцыі коней. У дзвюх гаспадарках рэспублікі - ААТ "Палеская ніва" ў Столінскім раёне і КСУП "Гарадоцкі" ў Лунінецкім - утрымліваюцца 116 галоў палескай папуляцыі коней.
"Мы маем добрую племянную базу для вывядзення ўласных верхавых парод коней. Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук плануюць стварэнне спецыялізаванага тыпу беларускага спартыўнага каня, што дасць магчымасць камплектаваць нацыянальныя каманды і абласныя цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце дастойным племянным маладняком, які зможа выступаць у класічных дысцыплінах коннага спорту: выездцы, канкуры і трохбор'і", - удакладнілі ў Мінсельгасхарчы.-0-