Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 снежня 2021, 12:20

Спецыялісты ў ТЛЦ вывучаць патрэбнасці дзяцей бежанцаў у адукацыйных паслугах

14 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў ТЛЦ спецыялісты вывучаць патрэбнасці дзяцей бежанцаў у адукацыйных паслугах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ідзе 37-ы дзень для бежанцаў на граніцы. Яны знаходзяцца ў пункце размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі". Нямала сярод бежанцаў і дзяцей. Сёння спецыялісты, у тым ліку вопытныя педагогі-псіхолагі з Гродна, навучаныя аказваць дапамогу дзецям у крызіснай сітуацыі, а таксама прадстаўнікі ЮНІСЕФ, вывучаюць патрэбнасці дзяцей у атрыманні адукацыйных паслуг.

"Адна з нашых задач - арганізаваць занятасць дзяцей. Мы таксама выяўляем дзяцей, якія маюць патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе. З улікам таго, у якой сітуацыі яны аказаліся, дзеці, магчыма, зведваюць пачуццё трывогі", - сказала дырэктар Гродзенскага абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ірына Кажура.

Спецыялісты прапанавалі дзецям і іх бацькам запоўніць анкету. Па выніках анкетавання будуць прымацца рашэнні па арганізацыі той ці іншай работы з дзецьмі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі