Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У маі ў Беларусі праводзіцца сезонны вясенні агляд аўтамабільных дарог агульнага карыстання. Якія работы прадугледжаны, расказалі БЕЛТА ў РУП "Белдарцэнтр".
Усяго спецыялісты ацэняць стан 70 593 км мясцовых і 15 944 км рэспубліканскіх дарог. Сезонныя агляды арганізуюць уладальнікі дарог. У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі тэхнічнага нагляду прадпрыемства.
Праводзіцца агляд эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог і штучных збудаванняў. Такія даныя неабходны для перспектыўнага і бягучага планавання. Акцэнт робіцца на гатоўнасці да летняй эксплуатацыі.
"Агляд уключае ацэнку стану дарожнага адзення, землянога палатна, абочын, штучных збудаванняў (масты, пуцеправоды, тунэлі) і іншых элементаў дарог", - паведамілі ў "Белдарцэнтры".
Таксама на прадпрыемстве нагадалі аб летніх абмежаваннях нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын пры іх праездзе па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах агульнага карыстання (іх участках) з асфальтабетонным пакрыццём у перыяд з 26 мая па 31 жніўня.
Абмежаванні ўводзяцца з 11 гадзін да 20 гадзін уключна пры дзённай тэмпературы паветра большай за 25 градусаў. Максімальна дапушчальная нагрузка на адзіночную вось транспартных сродкаў, самаходных машын не павінна перавышаць 6 т.
Вызначаны пералік аўтамабільных дарог (іх участкаў), а таксама транспартных сродкаў, самаходных машын, што ажыццяўляюць віды перавозак, на якія не распаўсюджваюцца часовыя абмежаванні.
РУП "Белдарцэнтр" з'яўляецца вядучай навукова-вытворчай арганізацыяй Беларусі ў галіне будаўніцтва, рамонту і ўтрымання аўтамабільных дарог і мастоў, галаўным прадпрыемствам Міністэрства транспарту і камунікацый па распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйных тэхналогій, аналізе і прагназаванні эканамічных параметраў, дыягностыцы, інжынерна-тэхнічным суправаджэнні і ўкараненні сучасных тэхнічных сістэм кіравання функцыянаваннем дарожнай гаспадаркі.-0-