Скрыншот відэа МУС
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі па 15 верасня праводзіцца спецыяльная праграма "Мак". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Мерапрыемствы накіраваны на недапушчэнне распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы, а таксама на выяўленне незаконнага абароту дурману расліннага паходжання. "Вырошчваючы або захоўваючы на сваіх зямельных участках нарказмяшчальныя культуры, грамадзяне не толькі парушаюць закон, але і садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў асобамі, якія спажываюць наркотыкі", - падкрэслілі ў праваахоўным ведамстве.
Вартавыя парадку звяртаюць увагу, што пры выяўленні нават выпадкова прарослых макавых парасткаў або кустоў канапель неабходна адразу іх знішчаць. Пры выяўленні незаконных пасадак уладальніку ўчастка пагражае штраф да 20 базавых велічынь (Br840), а вырошчванне такіх раслін у мэтах збыту вядзе да прыцягнення да адказнасці ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў.
"Кіраўнікам суб'ектаў гаспадарання неабходна праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне і недапушчэнне вырастання дзікарослых нарказмяшчальных раслін на тэрыторыі гаспадарак. Пры знаходжанні такіх раслін, а таксама выяўленні любых фактаў іх незаконнага абароту, неабходна паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102", - дадалі ў МУС.-0-