Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2021, 15:30

Спарткомплекс для медработнікаў адкрыўся пры БелМАПА

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартыўны комплекс для медыцынскіх работнікаў адкрыўся сёння пасля рэканструкцыі пры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, гэта шматфункцыянальны спартыўны комплекс, у якім можна займацца рознымі відамі спорту, у тым ліку валейболам, баскетболам, вялікім тэнісам. Ёсць зала трэнажораў, дзе магчымы заняткі шэйпінгам і аэробікай. Комплекс разлічаны не толькі на выкладчыкаў БелМАПА і слухачоў - плануецца арганізаваць пазабюджэтную дзейнасць. Намеснік міністра выказаў упэўненасць, што спарткомплекс будзе запатрабаваны ў сувязі з яго добрым размяшчэннем - у цэнтры Мінска.

Барыс Андрасюк дадаў, што раней ён займаўся ў гэтым спарткомплексе і мае намер прадоўжыць. Гэта дасць магчымасць трымаць сябе ў добрай форме. Ён заўважыў, што займацца фізічнай культурай, безумоўна, трэба, "гэта ўмацоўвае і здароўе, і дух", аднак з улікам пандэміі важна выконваць пэўныя меры бяспекі.

Паводле слоў рэктара БелМАПА Аляксея Чуканава, комплекс знаходзіцца побач з інтэрнатам і адным з асноўных адміністрацыйных будынкаў, таму дабрацца сюды пасля заканчэння працоўнага дня можна хутка і зручна, не затрачваючы часу на пераезды. Комплекс працуе з 9.00 да 22.00. Сёння тут больш за 30 трэнажораў, у перспектыве плануюць набыць яшчэ некалькі.

Аляксей Чуканаў звярнуў увагу, што амаль паўгода таму, калі разглядалася неабходнасць адкрыцця такога комплексу і вырашалася пытанне, у якім рэжыме ён будзе працаваць, праводзіліся кансультацыі з загадчыкамі кафедр. "Абсалютна ўсе загадчыкі і вядучыя спецыялісты выказалі пажаданне, каб ён быў адкрыты як мага хутчэй", - дадаў рэктар.

Гаворачы аб тым, як ва ўмовах пандэміі займацца спортам, Аляксей Чуканаў адзначыў, што COVID-19 нікуды не знікне. "Пытанне ў тым, як у гэтай абстаноўцы захоўваць працаздольнасць - і фізіялагічную, і псіхалагічную", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі