Андрэй Швед. Фота з архіва
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны пракурор Андрэй Швед разлічвае, што раскопкі, якія вядуцца ў час расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, дазволяць даведацца пра лёс і яго роднага дзеда, які прапаў без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым генпракурор расказаў журналістам пасля ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага прынясенню прысягі пракурорскага работніка і ўзнагароджванню дзяржаўнымі ўзнагародамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Андрэй Швед расказаў, што ён і яго жонка - унукі ветэранаў. "Мой дзед родны з жніўня 1941 года ваяваў ужо ў складзе спецатрада, рабіў рэйды па тылах праціўніка, забіваў фашыстаў, узрываў масты і скончыў вайну ў Прыбалтыцы, ажыццяўляючы баявыя дзеянні і вызваляючы гэты край ад так званых лясных братоў", - падзяліўся генпракурор.
Расказаў ён таксама пра другога дзядулю, па лініі маці. Андрэй Яфрэмавіч прызываўся ў ліпені 1941 года, прапаў без вестак. "Працуючы ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, у многім я шукаю і свае карані. Бог яго ведае! Мы працуем у Шталагу-352, у Шталагу-324. Гэтых шталагаў фашысты сотні набудавалі. Можа, там ляжаць яго астанкі. Падспудна, прыходзячы на месцы раскопак, заўсёды спадзяюся, што раптам яго медальён таксама знойдзецца", - сказаў Андрэй Швед.
Як грамадзянін, чалавек, які неабыякавы да гісторыі дзяржавы, генпракурор адзначыў, што подзвіг, які сёння справядліва шануюць, - гэта подзвіг моцных духам людзей. "З узростам пачынаеш разумець, што гэта была вайна не толькі і не столькі тэхналогій, танкаў, зброі, а вайна ідэй, вайна сілы духу", - адзначыў ён.
Андрэй Швед падкрэсліў, што сёння робіцца ўсё магчымае, каб дзеці і ўнукі мелі калі не такі, то блізкі да гэтага стрыжань.
"Мы ганарымся імі (пакаленнем, на долю якога выпала вайна. - Заўвага БЕЛТА), проста па-чалавечы ганарымся. Улічваючы наогул маштабы знішчэння людзей на тэрыторыі БССР, няма людзей, якіх не закранула б тая вайна і ў якіх не жыў бы боль той вайны", - заўважыў генпракурор.
Андрэй Швед расказаў, што для яго асабіста, яго сям'і і ўсіх сваякоў Дзень Вялікай Перамогі - вялікае свята. "Так я адношуся да гэтага свята. Для мяне гэта асабістае і святое", - рэзюмаваў ён.
З розных рэгіёнаў у сталіцу прыбыў шэраг пракурорскіх работнікаў, упершыню назначаных на пасаду. Прымаючы прысягу, яны далі клятву свята выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, іншыя заканадаўчыя акты і міжнародныя абавязацельствы сваёй краіны, спыняць любыя парушэнні заканадаўства, актыўна абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян, грамадскія і дзяржаўныя інтарэсы.-0-