
Фота з архіва
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снегапад і да плюс 2 градусаў прагназуюць у Беларусі 9 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, уначы месцамі слабая мяцеліца. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1-7 градусаў, удзень - мінус 4 - плюс 2 градусы.-0-