7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 8 красавіка прагназуецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца і да 11 градусаў марозу, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег і мокры снег пройдзе ў многіх раёнах. Месцамі чакаецца слабая мяцеліца. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 4-9 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с, месцамі да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе мінус 3 - мінус 9 градусаў, пры праясненнях да мінус 11, у заходніх раёнах - нуль - мінус 2 градусы, максімальная днём - ад мінус 1 па ўсходзе да плюс 6 градусаў па захадзе.-0-